Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў

1 сакавіка 2021

22 лютага адбылася чарговая сесія Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў, на якой былі заслуханыя інфармацыя старшыні Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта Байковай В. А. аб працы Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта ў 2020 годзе і інфармацыя намесніка старшыні райвыканкама Мельніка І. М. аб выніках уключэння ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца і неэфектыўна выкарыстоўваецца, размешчанай на тэрыторыі Лоеўскага раёна, у 2020 годзе і задачах на 2021 год, а таксама зацверджаны:

Паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Лоеўскага раёна на 2021 год;

Інвестыцыйная праграма Лоеўскага раёна на 2021 год;

Рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Аграрны бізнэс" на 2021-2025 гады;

Рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" на 2021-2025 гады.

У працы сесій прымалі ўдзел дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, члены раённага выканаўчага камітэта, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, раённых службаў і арганізацый, упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, якія не з'яўляюцца дэпутатамі.

 


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//chargovaja-sesija-raennaga-saveta-deputatau-18796
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.