Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Адзіны дзень інфармавання

18 ліпеня 2019

Сёння на Лоеўшчыне прайшоў адзіны дзень інфармавання па тэме: "Беларусь спартыўная. Вынікі II Еўрапейскіх гульняў". 

Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама сустрэліся з працоўнымі калектывамі ўстановы «Лоеўская ветэрынарная станцыя», КСУП «Малінаўка-Агра», КУП «Гомельаблпаліва» і інш.

З інфармацыяй па тэме ў памежнай камендатуры "Лоеў" вч 1242 выступіла выконваючы абавязкі начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена давыдоўская. Яна асвятліла не толькі асноўную тэму, а таксама падрабязна распавяла аб развіцці фізкультуры і спорту ў Лоеўскім раёне, аб спартыўных дасягненнях нашых хлопцаў, адзначыўшы што ў гэтыя дні на Лоеўшчыне другі год запар праходзіць абласны турыстычны злёт для падлеткаў. 

Правядзенне адзінага дня інфармавання ў чарговы раз паказала сябе, як эфектыўны сродак атрымання зваротнай сувязі работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый і кіраўніцтва раёна, а таксама - давядзенне да ўсяго калектыву поўнай і дакладнай інфармацыі па той ці іншай тэме.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://www.loev.gov.by/by/district-by//adziny-dzen-infarmavannja-16599
© ЛОЕЎСКІ РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2025.