27 чэрвеня 2025 года з нагоды юбілейнай даты з дня ўтварэння раённага аддзела ўнутраных спраў Лоеўскага райвыканкама адбылося ўрачыстае мерапрыемства. Праваахоўнікаў, ветэранаў службы павіншавалі кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, а таксама сілавога блока Лоеўшчыны і арганізацый. У іх адрас гучала нямала цёплых і шчырых віншаванняў, а тым, хто вызначыўся ў аператыўна-службовай дзейнасці ўручылі заслужаныя ўзнагароды.
У гэты святочны дзень з юбілеем супрацоўнікаў аддзела і ветэранаў службы павіншаваў начальнік Лоеўскага РАУС Аляксандр Лісейчыкаў. Ён адзначыў, што цяперашні калектыў з гонарам і годнасцю працягвае лепшыя міліцэйскія традыцыі, і пажадаў асабістаму складу і тым, хто сёння на заслужаным адпачынку, родным і блізкім міру і дабра.