Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
"За бяспеку разам"
09.10.2024

"За бяспеку разам"

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага перыяду з 14 па 30 кастрычніка 2024 года пройдзе рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе "За бяспеку разам". У рамках акцыі будуць арганізаваны прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне насельніцтвам правілаў пажарнай бяспекі і павышэнне іх інфармаванасці аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў. А таксама, з мэтай забеспячэння бяспечных умоў пражывання адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, шматдзетных сем'яў, работнікі МНС правядуць абследаванне домаўладанняў на прадмет выяўлення парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі і аказання дапамогі ў іх ліквідацыі.

Да спіса