Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
На Лоеўшчыне адбыўся фестываль " Лепшая маладая сям'я Лоеўшчыны-2023»
23.11.2023

На Лоеўшчыне адбыўся фестываль " Лепшая маладая сям'я Лоеўшчыны-2023»

У гарадскім цэнтры культуры прайшоў фестываль"Лепшая маладая сям'я Лоеўшчыны-2023". Самыя смелыя і крэатыўныя сем'і нашага раёна здзіўлялі журы і гледачоў, даказваючы, што яны самыя, самыя.

Сем'ям Быковічаў, Макотрыных, Тарарака і Данільчанкі трэба было прайсці конкурсныя выпрабаванні.

Тут усе праявілі сябе максімальна ярка, падарыўшы прысутным у зале невымоўныя эмоцыі і пазітыў. Усіх удзельнікаў фестывалю па праву можна лічыць самай лепшай сям'ёй Лоеўшчыны. У гэтым былі аднагалосныя і члены журы. Кожная сям'я атрымала дыплом і смачныя пачастункі. У завяршэнні мерапрыемства сем'і зрабілі фота на памяць.




Да спіса