Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Навіны раёна
Чарговы этап круглагадовай спартакіяды адбыўся на Лоеўшчыне
27.11.2023

Чарговы этап круглагадовай спартакіяды адбыўся на Лоеўшчыне

У ДЮСШ спаборнічалі каманды сельсаветаў. У праграме эстафеты, дартс, настольны тэніс, шашкі, узняцце гіры і інш. Спаборніцтвы праходзілі ў сяброўскай атмасферы: удзельнікі каманд падтрымлівалі адзін аднаго нягледзячы на спаборніцкі прынцып, на тварах - зіхацелі ўсмешкі. Дух суперніцтва і спартыўны азарт, бадзёрасць і добры настрой не пакідалі ўдзельнікаў каманд. Ва ўпартай барацьбе 1 месца заваявала каманда " Дружбаны "(Каўпенскі сельсавет), 2 месца – каманда " Смайлікі "(Карпаўскі сельсавет), 3 месца – каманда " Дружына " (Ручаеўскі сельсавет).

Віншуем з перамогай! Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы ў розных відах спорту, атрымалі дыпломы. Каманды-пераможцы дыпломы, каштоўныя падарункі і кубак.

Да спіса