Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Набярэжная р.Днепр
Набярэжная р.Днепр
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну
5 жніўня 2019

Драўляныя скульптуры па творах Якуба Коласа і Івана Мележа створаць на пленэры ў Ляскавічах

Абласны конкурс драўлянай скульптуры "Ажыўшая даўніна" пройдзе ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна з 5 па 14 жніўня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гомельскім абласным цэнтры народнай творчасці.

На пленэры збяруцца 11 майстроў з розных куткоў рэгіёна. Самы малодшы з іх 1988 года нараджэння,
найбольш вопытнаму ўдзельніку 65 гадоў. На працягу 10 дзён яны будуць ствараць па ўласных эскізах па дзве скульптуры. Адна з іх павінна быць вышынёй да 1,5 м, другая - да 1 м. Тэматыка гэтага пленэра прысвечана матывам аповесці "Дрыгва" і драмы "У пушчах Палесся" Якуба Коласа, якія расказваюць пра партызанскі лёс Дзеда Талаша, а таксама трылогіі Івана Мележа "Палеская хроніка".

Экспертная камісія пры ацэнцы работ будзе ўлічваць мастацкі ўзровень скульптур, якасць тэхналагічных прыёмаў разьбы, арыгінальнасць вобразаў. Лепшых назавуць у намінацыях "За высокае майстэрства і мастацкі густ", "За лепшы мастацкі вобраз", "За лаканізм і выразнасць твора", "За захаванне і творчае развіццё традыцый разьбы па дрэве", а таксама ў персанальных намінацыях, заснаваных аргкамітэтам.

Гэты конкурс, які праводзіцца раз у два гады, стане ўжо шостым па ліку. Арганізуюць яго галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, абласны цэнтр народнай творчасці, аддзел адэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Петрыкаўскага райвыканкама.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)