Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Днепр
Днепр
Галоўная / Эканоміка / Прадпрымальніцтва

Прадпрымальніцтва

Нарматыўна-прававыя акты

На тэрыторыі Лоеўскага раёна зарэгістравана 198 суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва: 47 – малых і сярэдніх арганізацый, 151 – індывідуальны прадпрымальнік.

З 47 арганізацый: 5 фермерскіх гаспадарак, 15 таварыстваў з абмежаванай і дадатковай адказнасцю, 20 прыватных прадпрыемстваў, 6 камунальных прадпрыемстваў, 1 прадпрыемства спажывецкай кааперацыі.

Работа малога і сярэдняга бізнесу прысутнічае ў кожным кірунку: вытворчасць, транспартная дзейнасць, раздробны гандаль, грамадскае харчаванне, аказанне паслуг насельніцтву.

З мэтай узмацнення работы па развіцці прадпрымальніцтва і арганізацыі новых вытворчасцяў, выпрацоўкі прапаноў па рашэнні праблемных пытанняў, звязаных з развіццём малога і сярэдняга бізнесу, штоквартальна праводзіцца пасяджэнне раённага Савета па развіцці прадпрымальніцтва.