Адрас райвыканкама: Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобласць, 247095, г.п. Лоеў, вул. Леніна, 2

Тэлефон прыёмнай: 8 02347 4 22 10

E-mail: isp@loev.gov.by

Днепр
Днепр
Галоўная / Эканоміка / Гандаль

Гандаль

У цяперашні час гандлёвая сетка Лоеўскага раёна прадстаўлена 79 аб'ектамі гандлёвай плошчай 5924, 4 кв. м., з іх 24 на 1566, 8 кв. м. - размешчаны ў сельскай мясцовасці, 55 на 4407, 6 - у гарадскім пасёлку.

У разрэзе формаў уласнасці: 14 аб'ектаў спажывецкай кааперацыі, 12-ведамаснай гандлёвай сеткі, 5-сеткавых кампаній, 48-суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу.

Сетка аб'ектаў грамадскага харчавання раёна прадстаўлена 22 аб'ектамі на 1222 пасадачных месцаў, з іх 10 аб'ектаў (453 пасадачных месцаў) агульнадаступнай сеткі (1 рэстаран, 3 кафэ, 1 кавярня, 4 сталовых, 1 буфет).

У разрэзе формаў уласнасці: 1 аб'ект спажывецкай кааперацыі, 5-суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, 4 – камунальных прадпрыемстваў раёна, 12 – аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

У адпаведнасці з п.п. 41.1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лiпеня 2014 г. № 703 "Аб зацвярджэнні правілаў продажу асобных відаў тавараў і ажыццяўлення грамадскага харчавання і палажэнні аб парадку распрацоўкі і зацвярджэння асартыментнага пераліку тавараў, асартыментнага пераліку прадукцыі грамадскага харчавання» непаўналетнім ва ўзросце да 15 гадоў забараняецца продаж піратэхнічных вырабаў.

Продаж піратэхнічных вырабаў асобам, якія не дасягнулі 15 гадовага ўзросту ў адпаведнасці кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 г. № 194-З з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем ч. 1 артыкула 12.17. «Парушэнне правілаў гандлю і аказання паслуг насельніцтву», якое цягне накладанне штрафу на вінаватую асобу ў памеры да дзесяці базавых велічынь.